Одно окно

 



f






Счетчик посещений

Главная Историко-культурное наследие
Историко-культурное наследие
Гісторыка- культурная спадчына Слонімшчыны. PDF Печать E-mail
Автор: Администратор   

Слонім называюць горадам-музеем за гарманічнае спалучэнне ў яго абліччы даўніны і сучаснасці. Дзякуючы мноству помнікаў розных перыядаў шматвяковай гісторыі, горад яшчэ называюць археалагічным запаведнікам. Усяго на тэрыторыі Слонімскага раёна знаходзіцца 90 гісторыка-культурных каштоўнасцяў, унесеных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь. З  іх 36 помнікаў архітэктуры, 15 помнікаў гісторыі, 39 помнікаў археалогіі. Вялікая колькасць помнікаў гісторыі і культуры ўжо назаўжды застануцца толькі ў летапісах. Аднак , на шчасце ,  сівізна стагоддзяў нагадвае пра сябе на кожным кроку разнастайнасцю  архітэктурных стыляў будынкаў             і храмаў, кідаецца ў вочы  вандроўцам і ўважлівым сланімчанам.
 Велізарную гісторыка-культуралагічную каштоўнасць мае Свята-Успенскі Жыровіцкі манастыр, размешчаны ў 10 - ці км. ад Слоніма. Жыровіцкі архітэктурны комплекс уключае 5 храмаў, вучэбны корпус Менскай духоўнай акадэміі і семінарыі, іншыя будынкі.У сэрцы  манастыра - Яўленскай царквы - прыбывае святы камень, які стаў пасадам пры з'яве Божай Маці ў ХVI стагоддзі. У галоўным храме манастыра захоўваецца Жыровіцкі абраз Царыцы Нябеснай – маленечкі  абраз памерам з дзіцячую далонь (45х56). Святыня ўваходзіць у лік ста самых значных і ўшанаваных праваслаўных вобразаў свету.

Ансамбль Свята-Успенскага манастыра ( Слонімскі р-н., в.. Жыровічы) 17 – 19 стст.
 Наш горад -адзін з нямногіх гарадоў, у якім захаваўся гістарычны цэнтр. І таму знаёмства з нашым горадам пачынаецца з экскурсіі, якая верне нас на шмат стагоддзяў таму, дорачы незабыўныя ўражанні і эмоцыі.Гістарычны цэнтр Слоніма пачаў складвацца ў пачатку 16  стагоддзя  і складваўся  да канца 18 стагоддзя.
Гістарычны цэнтр ўключае: старажытнае слонімскае Замчышча (адкуль і пачынаўся наш горад) .Замчышча старажытнага Слоніма размешчана ў цэнтры сучаснага горада , на ўзвышшы , паміж вул. Першамайская , Савецкая , Оперная , Маякоўскага , на левым беразе р. Шчара . Пляцоўка чатырохвугольная , з поўдня і ўсходу абмежаваная стромкімі схіламі , з поўначы і захаду – шырокімі рвамі. Вышыня узвышша каля 6 м. Культурны слой 5 і больш метраў павышаннай вільготнасці .Замчышча з астатняй часткай горада злучаў мост , які знаходзіўся на паўночным баку.    На замчышчы ў 12- 13 стст. стаяў драўляны замак , умацаваны валам і тынам . Раскопкі на помніку , якія праводзіліся ў розныя гады далі падставы меркаваць, што ў канцы 11- 17 стст. у Слоніме былі шырокія вуліцы , зручныя дамы , развітыя рамёствы і гандаль. 

 

У гістарычны цэнтр   ўваходзяць яшчэ   тры плошчы - галоўная рынкавая плошча і дзве іншыя плошчы, на якіх  таксама праходзілі кірмашы.

Гэтыя плошчы злучаліся паміж сабой вельмі цікава -  дзякуючы радыяльнай сістэме вуліц (якая захавалася да цяперашняга часу).        І такім жа чынам плошчы злучаліся са старажытным замчышчам, дзе паводле археалагічных даных ужо ў першай палове 11 ст. было ўмацаванае паселішча . 


 У пісьмовых крыніцах Слонім упершыню ўпамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1252 г. пад назвамі Услонім , Васлонім.  Такім чынам наш горад мае два ўзроста – адзін летапісны , другі -  археалагічны . У склад Вялікага княства Літоўскага Слонім уваходзіў з канца 13 ст. і  праіснаваў у складзе  ВКЛ і Рэчы Паспалітай пяць стагоддзяў. І за гэты час змянілася дзесяць старостаў. Але памяць пра сябе пакінулі два з іх: Леў Іванавіч Сапега і Міхал Казімір Агінскі. Пры Льве Сапегу горад быў своеасаблівай палітычнай сталіцай - тут праходзілі генеральныя сеймікі ВКЛ,  ажыццяўлялася рэгулярная забудова горада. Слонім  набыў выгляд развітога гандлёвага і рамеснага цэнтра. Леў Сапега пацвердзіў гораду Магдэбурскае права і даў Слоніму  герб.  У 1520 г. у цэнтры горада быў  пабудаваны  драўляны палац – рэзідэнцыя старосты ( пазней названы замкам Сапегі), а для магістрата пабудавалася ратуша у сярэдзіне  18 ст. , якая стала  адміністрацыйным цэнтрам горада.  

Размяшчаецца яна на скрыжаванні вуліцы Савецкай і Першамайскай. Слонімская ратуша – гэта кампактны прамавугольны ў плане 2-х павярховы будынак. Кампазіцыя будынка бязвежавая ( што нехарактэрна для ратушы ), строга сіметрычная . Крыпоўка фасадаў плоскасная   (пілястры,філёнгі ,нішы ).Унутраная планіроўка калідорна - анфілодная з вестыбюлем і міжпавярховай лесвіцай у цэнтры. Акрамя пакояў для магістрата і залы сходаў,  у ратушы былі памяшканні для гараднічага, суда, гаўптвахты , архіва і інш. Дваравы фасад да цяперашняга часу захаваў дэкарацыю ў выглядзе пілястр , якія адносяцца да 18 ст.       Міхал Казімір Агінскі, атрымаўшы ў спадчыну горад Слонім, на месцы палаца Сапегаў пабудаваў мураваны палац з парадным дваром. У палацавы комплекс уваходзілі манеж , аранжарэя , вялікія дамы для прыдворных , артыстаў і гасцей . Так у цэнтры захаваўся заезны дом “ Аўстэрыя”  ці гасцініца. 

Палацавы комплекс аддзяляўся ад гарадскіх збудаванняў і рыначнай плошчы сажалкай і рэгулярным садам . Па ініцыятыве Агінскага быў пабудаваны канал , які злучыў   Ясельду са Шчарай . Канал Агінскага ў межах горада выраўняў рукаў Шчары і ўвайшоў у ландшафтную кампазіцыю перад палацам. “  Канал Агінскага “ дзеліць горад на права і левабярэжную часткі. Славутасцю правабярэжнай часткі Слоніма з’яўляецца касцёл Св. Андрэя на плошчы імя Льва Сапегі.Гэта быў першы драўляны храм у гонар Св. Андрэя Апостала і Марыі Магдалены  ў 1490 г. ( першая культавая фундацыя горада ) пры Казіміры 4 Ягелончыку і пабудаваны ў 1493 г. Існуючы храм пабудаваны з цэглы ў 1775 г. ; адноўлены ў 1925 г. пасля разбурэння ў Першую сусветную вайну. Пасля Вялікай Айчыннай вайны да 90-х гадоў не дзейнічаў , выкарыстоўаваўся як саляны склад. Асвячоны ў 1993 г.    

                                 
 З імем Агінскага звязана дзейнасць слонімскага прыдворнага тэатра ( “ Опернгаўз”) , які меў своеасаблівую архітэктуру . Частка яго сцэны пры неабходнасці затаплялася вадой і па ёй плавалі лодкі.Пастаноўкі тэатра вызначаліся высокім мастацкім узроўнем .Сам Агінскі пісаў не толькі музыку , але і літаратурныя творы , некаторыя з іх былі надрукаваны ў слонімскай друкарні. Як паэт , драматург і перакладчык ён увайшоў у гісторыю польскай літаратуры.
Пасля Люблінскай і Брэсцкай уній на Беларусі з’явіліся каталіцкія ордэны . Манументальныя кляштары , пабудаваныя імі ўвайшлі ў комплекс гарадскіх умацаванняў , якія паўкальцом размясціліся вакол замка.  А некаторыя з іх  захаваліся да нашага часу . Касцёл і кляштар бернардзінцаў ( цяпер Свята- Троіцкая царква , пабудаваная ў 1639 -  1645 гг. як мураваны касцёл ( асвячоны ў 1671 г ) пры кляштары бернардзінцаў , узведзены па фундацыі  1630 г. Яна Жарноўскага , каралеўскага сакратара Андрэя Радвана і яго жонкі Кацярыны  – помнік архітэктуры барока і ракако. Кляштар быў акаймаваны мураванай агароджай з барочнай брамай 1- й палавіны 18 ст. ( не захавалася ). Скасаваны ў 1864 г. і паводле загада гродзенскага губернатара І. М. Скварцова перададзены праваслаўнаму духавенству( асвячоны ў 1867 г.) гродзенскім губерскім інжынерам Нябольсіным.
Мужчынскі бернардзінскі кляштар размяшчаўся на Бернардзінскай вуліцы , паўночна-усходняй частцы горада і уваходзіў у абарончую сістэму Слоніма.
          

Сваім манументальным воблікам вызначаецца былы жаночы бернардзінскі кляштар – касцёл Бязгрэшнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі –помнік архітэктуры барока, ракако і класіцызму , пабудаваны ў 1960 г. з цэглы ў цэнтры Слоніма на былой Рыначнай плошчы ( цяпер вуліца Першамайская )
Кляштар фундаваны Кацярынай Канстанцыяй Юдзіцкай – Салтыцкай , Аляксандрам Юдзіцкім. Першапачатковы драўляны касцёл быў куплены ў бернардзінцаў , якія да гэтага часу пабудавалі для сябе мураваны . У 1645 г. манахіні пабудавалі драўляны касцёл , які згарэў у 1670 г. Новы мураваны касцёл і кляштар асвячоны ў 1690 г. біскупам Бжастоўскім. У 1790 г. касцёл і кляштар зноў пашкоджаны пажарам , адбудаваны ў 1793 г. архітэктарам Ігнаціем Абадовічам. У 1905 г. імператар Мікалай 2 дазволіў дзейнасць бернардзінак , якія капітальна адрамантавалі слонімскі прыстанак і праводзілі ў ім службу да 1907 г. Кляштарны комплекс быў абнесены суцэльнай мураванай агароджай з уязной барочнай – брамай – званіцай ( не захавалася ), уключае касцёл і прыбудаваны да яго з паўднёва- заходняга боку жылы корпус , які ўтварае ўнутраны двор- карэ.

У сістэму абароны горада уваходзіў і касцёл Божага Цела кляштара канонікаў латэранскіх , які быў пабудаваны ў пач. 17 ст. у 1635 г. у рэнесансным стылі. Манахаў гэтага ордэна запрасіў сюды ў 1650 годзе маршалак літоўскі Ян Станіслаў Сапега. У 1845 г., пасля скасавання кляштара і пераходу касцёла ў правслаўе , святыня зберагла сваю ранейшую структуру , “ аздобіўшыся “ мінімум псеўдарускага дэкору. Але для большай упэўненасці перад саборам пабудавалі трох’узроўневую званіцу з шатром і лукавічнай глаўкай. Перабудаваны па праекту архітэктара А. Чагіна ў стылі праваслаўнага сабора. Быў разбураны атэістамі ў 1963 годзе . У 1996 – 2008 гг. адноўлены праваслаўнымі вернікамі па ўзору 1848 – 1851гг.

Адным з культавых буйных каменных збудаванняў г. Слоніма, размешчаным каля рынка , з’я ўляецца былая сінагога  – квадратны у плане цагляны будынак пад высокім двухсхільным дахам , узведзены па ўстаноўленай у 17-18 стст. для гэтага  тыпу культавых збудаванняў, цэнтрычнай дзевяціпольнай планіровачнай схеме:  канструкцыя пакрыцця вырашана дзевяццю скляпеністымі пралётамі. Яна ўяўляе сабой кампактны і даволі высокі цэнтральны аб’ём залы, да якога з трох бакоў прымыкаюць паніжаныя памяшканні. Высокая крыша і апрацоўка тарцовага фасада фігурным шчыпцом збліжае ягоархітэктуру з барочнымі касцёламі.Мэты бяспекі абумовілі абарончы характар архітэктуры збудавання : тоўстыя сцены , адсутнасць архітэктурнага  дэкору раскраповак., высока ўзнятыя выцягнутыя арачныя вокны- нішы, размешчаныя ў два яруса .Мураваны будынак галоўнай сінагогі ў Слоніме ўзведены з дазволу Уладзіслава 4ад 1635 г. на месцы спаленай драўлянай. Будаўніцтва было завершана ў 1642 г. Сінагога набыла тыповы сакральны барочны выгляд , характэрны і для каталіцкіх храмаў 17-18 стст.У фондах Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі  ў  Гродне захаваліся дакументы аб лёсе слонімскай сінагогі ў  19 ст.Аказалася, што ў пажары 1881 г. у Слоніме галоўная сінагога моцна пацярпела.
 Адразу пасля пажару на ахвяраванні прыхаджан дзейнасць сінагогі была ўзноўлена , але без дазволу ўладаў.
Праз пэўны час сінаногу апячаталі. 11 мая 1883г. слонімскія мяшчане звярнуліся да гаспадзіна губернатара з просьбай адчыніць сінагогу , а таксама дазволіць выкарыстаць грошы з слонімскага каробачнага збору на “ приведение этой синагоги в надлежащий вид” 8 ліпеня 1886 г. сінагогу аглядзелі , на рамонт яе была складзена смета на 11430 руб. 09 кап.
 У далейшым сінагога выконвала свае непасрэдныя функцыі , была галоўным малітоўным домам іудзеяў.

Велізарны  ўклад у захаванні  гісторыі слонімскага краю ўнес археолаг і краязнаўца І.І. Стаброўскі. Яго археалагічныя і этнаграфічныя калекцыі сталі асновай слонімскага музея. Пад час акупацыі горада нямецкімі фашыстамі , Стаброўскі выратаваў асноўныя фонды і бібліятэку музея, які зараз размяшчаецца ў будынку №1 на пл. Леніна. Дом з’яўляецца характэрным прыкладам цаглянай архітэктуры 19- 20 стст. , мае асобнае значэнне і гісторыка- культурную каштоўнасць , з’яўляючыся арганічным звяном у адзіным гістарычна сфарміраваным ансамблі жылой забудовы плошчы Леніна.


 Слонім – адзін са старажытнейшых і прыгажэйшых гарадоў Беларусі. Своеасаблівасць яго архітэктурнаму абліччу надаюць помнікі горадабудаўніцтва і архітэктуры мінулых стагоддзяў. Прасторавая гарадская кампазіцыя з’яўляецца складаным і глыбока самабытным сінтэзам старога і новага. Усё гэта дазваляе паставіць Слонім у шэраг найбольш каштоўных помнікаў горадабудаўніцтва Беларусі.

 
проводы зимы в Слониме (фото) PDF Печать E-mail
Автор: Администратор   
27.02.2017 11:23
26 февраля в городском парке прошли массовые гуляния, посвященные проводам зимы.
Обновлено 17.10.2017 11:13
 


Выбор языка сайта

Календарь

Праздники Беларуси

Погода

Статистика

Просмотры материалов : 973248

Кто на сайте

Сейчас 459 гостей онлайн